Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула "How to add style to XML".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Style/styling-XML
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.
Аўтар: Аляксей Пятроў. Дзякуй за падтрымку: internet XML
(Гэтая старонка выкарыстоўвае каскадныя табліцы стыляў CSS)
Рэкамендацыі па CSS2 утрымоўваюць кароткі дапаможнік па выкарыстанні CSS пры дапамозе XML (гл. § 2.2). Падчас напісання CSS2 афіцыйная спецыфікацыя для стылю ў XML яшчэ не была гатова. Вось тое, што дапаможнік павінен быў бы ўтрымоўваць. Звярніце ўвагу, што прыклады выкарыстоўваюць CSS, але ў большасці выпадкаў правіла стыляў можна таксама запісаць у XSL.
Падказка: паспрабуйце гэта ў вашым браўзэры
HTML утрымоўвае элемент link
для прывязкі да знешняй табліцы стыляў, але не кожны фармат на аснове XML будзе
мець такі элемент. Калі няма прыдатнага элемента, вы можаце далучыць
знешнюю табліцу стыляў пры дапамозе інструкцый апрацоўкі
xml-stylesheet наступным чынам:
<?xml-stylesheet href="my-style.css" type="text/css"?> ... астатак дакумента тут...
Гэтыя інструкцыі апрацоўкі (ІА) павінны ісці перад першым тэгам дакумента.
type="text/css" не патрабуецца, але ён дапамагае браўзэру: калі ён не
падтрымлівае CSS, ён ведае, што яму не прыйдзецца загружаць гэты файл.
Як і ў выпадку з элементам HTML link, тут могуць быць складаныя ІА
xml-stylesheet і яны могуць мець атрыбуты для ўсталёўкі тыпу,
утрымання і загалоўка.
Вось разгорнуты прыклад. Давайце прадставім, што ў нас ёсць тры табліцы стыляў: асноўная, якая ўсталёўвае базавы тып дысплея кожнага элемента (у лінію, блокам, лістом і г.д.) і дзве іншыя, кожная з якіх усталёўвае колер і палі. Дзве апошніх з'яўляюцца альтэрнатывай адзін аднаму, і чытач дакумента можа выбіраць, якую з іх выкарыстаць. За выключэннем выпадку, калі дакумент друкуецца. Тады мы жадаем выкарыстаць толькі апошні стыль. Вось асноўная табліца стыляў:
/* common.css */
INSTRUMENT { display: inline }
ARTICLE, HEADLINE, AUTHOR, PARA { display: block }
Гэта адзін з альтэрнатыўных стыляў у файле пад назвай "modern.css":
/* modern.css */
ARTICLE { font-family: sans-serif; background: white; color: black }
AUTHOR { margin: 1em; color: red }
HEADLINE { text-align: right; margin-bottom: 2em }
PARA { line-height: 1.5; margin-left: 15% }
INSTRUMENT { color: blue }
А вось гэта іншы, які завецца "classic.css":
/* classic.css */
ARTICLE { font-family: serif; background: white; color: #003 }
AUTHOR { font-size: large; margin: 1em 0 }
HEADLINE { font-size: x-large; margin-bottom: 1em }
PARA { text-indent: 1em; text-align: justify }
INSTRUMENT { font-style: italic }
Дакумент XML з гэтымі трыма стылямі, прывязанымі да яго, выглядае наступным чынам:
<?xml-stylesheet href="common.css" type="text/css"?>
<?xml-stylesheet href="modern.css" title="Modern" media="screen"
type="text/css"?>
<?xml-stylesheet href="classic.css" alternate="yes"
title="Classic" media="screen, print" type="text/css"?>

<HEADLINE>Fredrick the Great meets Bach</HEADLINE>
<AUTHOR>Johann Nikolaus Forkel</AUTHOR>
<PARA>
One evening, just as he was getting his
<INSTRUMENT>flute</INSTRUMENT> ready and his
musicians were assembled, an officer brought him a list of
the strangers who had arrived.
</PARA>

Для больш дэталёвай інфармацыі гл. Рэкамендацыі W3C “Прывязка табліц стыляў да дакумента XML”
Падказка: паспрабуйце гэта ў вашым браўзэры
HTML мае элемент style, які дазваляе
ўбудоўваць табліцу стыляў непасрэдна ў файл HTML без неабходнасці наяўнасці знешняга
файла. У некаторых выпадках так прасцей, асабліва, калі табліца стыляў з'яўляецца
вельмі спецыфічнай для пэўнага дакумента.
Большасць фарматаў, заснаваных на XML, не будуць мець такі элемент, але тыя жа ІА, якія прывязваюцца да знешняй табліцы стыляў, могуць таксама выкарыстоўвацца для звароту да табліцы стыляў, убудаванай у сам дакумент. У лютым 2006, усё яшчэ прысутнічаюць тэхнічныя праблемы рэалізацыі гэтага, а фармальных спецыфікацый не існуе. Напрыклад:
<?xml-stylesheet href="#style" type="text/css"?>

<EXTRAS id="style">
INSTRUMENT { display: inline }
ARTICLE, HEADLINE, AUTHOR, PARA { display: block }
EXTRAS { display: none }
</EXTRAS>
<HEADLINE>Fredrick the Great meets Bach</HEADLINE>

У гэтым выпадку павінен прысутнічаць атрыбут type="text/css",
інакш браўзэр (або іншая праграма) змушаны будзе разгадваць мову табліцы
стыляў. ІА xml-stylesheet зараз звяртаюцца не да вонкавай табліцы
стыляў, а да элемента самога дакумента. Гэты элемент ідэнтыфікуецца атрыбутам
id, які служыць мэтай спасылкі. (У залежнасці ад асобнага
фармату XML, атрыбут id можа звацца неяк па-іншаму; у
некаторых фарматах можа наогул не быць прыдатных атрыбутаў.)
Рэкамендацыі W3C “Прывязка табліц стыляў да дакумента XML” не разглядаюць выпадак убудаванай табліцы стыляў, хоць падаецца слушным дазволіць фрагменты URL (пачынальна з “#”). У гэта час, на пачатк 2006 года, усё яшчэ існуюць нявырашаныя праблемы, да якіх няма апублікаваных спецыфікацый. Праблемы наступныя:
type. Не вызначанае, што адбываецца, калі атрыбут выдалены:
ці ігнаруецца табліца стыляў? ці можа яна быць CSS? ці ёсць нейкі алгарытм
для распазнання мовы?

з'яўляецца не правільнай, так
можна зрабіць выснову, што патрабуецца нейкае дадатковае правіла, паводле
якому ідэнтыфікатар, выкарыстоўваны ў табліцы стыляў ІА, звяртаўся бы да
змесціву элемента, а не да самога элементу.
type дае адзін толькі адзін з двух тыпаў,
і таму браўзэр не можа ведаць, ці можна выкарыстаць табліцу стыляў.
Не вызначана нават, ці задаецца атрыбут type тыпу знешняга
дакумента або табліцы стыляў, убудаваная ў яго.
xml:id, і калі дакумент
утрымоўвае атрыбуты пад такім назовам, хутчэй за ўсё, што фрагмент URL пакажа
на адзін з іх. Але калі такіх атрыбутаў няма, браўзэр павінен паспрабаваць іншыя
спосабы для азначэння таго, якія атрыбуты з'яўляюцца ID. Калі дакумент мае
DOCTYPE зверху і браўзэр можа аднавіць DTD, які паказвае на яго, гэты DTD
вызначыць атрыбут. Але браўзэр можа не зладзіцца з чытаннем DTD або можа
адсутнічаць DOCTYPE.
HTML таксама дазваляе стылям далучацца прама да індывідуальных элементаў
пры дапамозе атрыбуту style .
Большасць фарматаў дакументаў, заснаваных на XML, не будуць мець
такога атрыбуту, хоць некаторыя могуць дазволіць уласцівасці (модулі)
HTML для выкарыстання ўсярэдзіне дакумента.
Падказка: паспрабуйце гэта ў вашым браўзэры
Атрыбут class ,
які дазваляе вам ствараць падкласы элементаў у HTML,
таксама не даступны ў большасці фарматаў на базе XML. Зразумела, CSS дазваляе
вам выбіраць элементы, заснаваныя на любым атрыбуце, не толькі
class, але сінтаксіс з'яўляецца меней зручным.
Вось прыклад. Калі ёсць атрыбут class і фармат дакумента
вызначае, што ён працуе, як у HTML, мы можам выкарыстаць спасылкі з
пункцірам. (Гэты пэўны прыклад не будзе працаваць, таму што <doc>
мае фармат, які незнаёмы браўзэру, як нешта, што мае class)
<?xml-stylesheet href="#s1" type="text/css"?>
<doc>

s { display: none }
p { display: block }
p.note { color: red }

Some text...

A note...

</doc>
Калі фармат дакумента не вызначае, што class стварае падклас,
вам трэба будзе выкарыстаць даўжэйшыя вызначальнікі тэгаў з "[ ]":
<?xml-stylesheet href="#s1" type="text/css"?>
<doc>

s { display: none }
p { display: block }
p[class~=note] { color: red }

Some text...

A note...

</doc>
Калі атрыбуту class няма, але ёсць нешта іншае, што мы можам
выкарыстаць, усё роўна ўжываюцца вызначальнікі тэгаў атрыбутаў "[ ]":
паспрабуйце гэта ў вашым браўзэры
<?xml-stylesheet href="#s1" type="text/css"?>
<doc>

s { display: none }
p { display: block }
p[warning="yes"] { color: red }

Some text...

A note...

</doc>