Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула "Don't use “custom DTDs”!".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Style/customdtd
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.
Аўтар: Аляксей Пятроў ( усе пераклады ) Дзякуй за падтрымку: Чорны квадрат
W3C старонка стыляў утрымоўвае элемент <blink>. <blink> не з'яўляецца элементам HTML, але старонка карэктна паводле некаторых HTML валидатарах. У чым фокус?
Фактычна, старонка сінтаксічна валідная, таму як элемент заяўлены у дакуменце. Пакуль элементы належнай выявай заяўляюцца, старонка валідная паводле SGML/XML.
Але старонка не семантычна валідная. Гэта - SGML дакумент, але ён не з'яўляецца HTML дакументам. Няма афіцыйных стандартаў, якія вызначаюць значэнне <blink>.
Старонка стылю W3C выкарыстоўвае нестандартныя элементы у якасці аб'екта. Калі вам вядома гісторыя CSS, вы павінны памятаць, што адным з чыннікаў узнікнення CSS было імкненне пазбегнуць выкарыстання браўзэрамі сваіх ўласных нестандартных элементаў, такіх як <blink>.
Тэхнічна даданне нестандартных элементаў здзяйсняецца шляхам напісання «карыстацкага DTD» і ўключэння яго ў першую лінію дакумента (лінію DOCTYPE). Карыстацкі DTD можна зрабіць, напрыклад, шляхам капіявання HTML4 DTD і яго мадыфікацыі.
Не рабіце гэтага! Дакументы павінны мець значэнне гэтак жа, як і правільны сінтаксіс. SGML і XML усяго толькі вызначаюць сінтаксіс. HTML і XHTML вызначаюць значэнне. Калі вы дадаеце элементы, якія не вызначаюцца стандартамі, толькі вы асабіста можаце ведаць, што яны азначаюць. І праз 20 або 50 гадоў, нават вы ўжо можаце іх не памятаць…
Зразумела, вы можаце эксперыментаваць, напрыклад, працаваць з будучымі вэб-стандартамі, але не выкарыстоўвайце ўласныя элементы.