(Гэтая старонка выкарыстоўвае каскадныя табліцы стыляў CSS)
Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула "Web Style Sheets CSS
tips & tricks".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Style/Examples/007/scrollbars.html
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.
Аўтар: Аляксей Пятроў ( усе пераклады ) Дзякуй за падтрымку: Чорны Квадрат
Некаторыя браўзэры (IE, Konqueror) сталі нядаўна падтрымліваць нестандартныя ўласцівасці 'scrollbar-shadow-color', 'scrollbar-track-color' і іншыя. Гэтыя ўласцівасці нелегальны: яны не вызначаны ні ў спецыфікацыі CSS ні заяўлены як уласныя (гэта значыць у іх няма прыстаўкі "-vendor-"). Але, да шчасця, вы можаце лёгка адключыць іх.
Каб быць упэўненым, што ваш браўзэр захавае нармалёвыя колеры прагорткі, вам трэба выкарыстаць карыстацкую табліцу стыляў і аб'яву '!important'. Карыстацкія табліцы стыляў звычайна можна перавызначыць праз "options/settings" у меню браўзэра. У IE вы можаце змяніць гэта на закладцы "Accessibility", у Konqueror на закладцы "Stylesheets".
Дадайце наступныя радкі ў файл стыляў:
body, html {
scrollbar-face-color: ThreeDFace !important;
scrollbar-shadow-color: ThreeDDarkShadow !important;
scrollbar-highlight-color: ThreeDHighlight !important;
scrollbar-3dlight-color: ThreeDLightShadow !important;
scrollbar-darkshadow-color: ThreeDDarkShadow !important;
scrollbar-track-color: Scrollbar !important;
scrollbar-arrow-color: ButtonText !important;
}
Гэта павінна дапамагчы. Вам неабходна перазапусціць браўзэр для таго, каб убачыць эфект. Для таго, каб убачыць як гэта працуе, вы можаце паглядзець на маленькі тэст.