(Гэтая старонка выкарыстоўвае каскадныя табліцы стыляў CSS)
Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула"Web Style Sheets CSS tips
& tricks".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Style/Examples/007/indent.html
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.
Аўтар: Аляксей Пятроў ( усе пераклады ) Дзякуй за падтрымку: Чорны Квадрат
Паменшаная мадэль Эйфелевай вежы ў парку Mini-France
Тут усё вельмі проста: вылучэнне першага радка кожнага абзаца. Шматлікія людзі лічаць, што лягчэй чытаць, калі паміж абзацамі ёсць разрыў, асабліва калі тэкст досыць вялікі, і гэта дазваляе рэзерваваць пустыя радкі для больш важных разрываў тэксту.
Прыём у тым, каб вылучаць толькі той абзац, які ідзе за іншым абзацам. Першы абзац не трэба вылучаць, роўна як і абзац, які ідзе за дыяграмай, загалоўкам, або яшчэ чымсьці, што ўжо само па сабе з'яўляецца водступам ад тэксту. Правіла насамрэч вельмі простае:
p {
margin-bottom: 0 }
p + p {
text-indent: 1.5em;
margin-top: 0 }
Вылучаць водступам першую лінію толькі таго абзаца, які ідзе за іншым абзацам. Гэтае жа правіла прыбірае пустэчу паміж абзацамі. Але на практыцы, вы зазначыце, што вам усё жа неабходны выключэнні.
На гэтай старонцы, на прыклад, ёсць элементы P, якія выкарыстоўваюцца як подпіс да малюка (глядзі прыклад вышэй). Мы адцэнтравалі гэты элемент і таму ў яго няма водступу. Робіць гэтае простае правіла 'p.caption {text-indent: 0}'. У гэтым прыкладзе, Вы можаце ўбачыць, як дзейнічае гэтае правіла.
Зараз мы можам выкарыстоўваць розную колькасць прабелаў паміж абзацамі для пазначэння важных разрываў у тэксце. Давайце вызначым тры розных класа: stb (маленькі тэматычны разрыў у тэксце), mtb (сярэдні) і ltb (вялікі). Мы дадзім гэтаму абзацу клас stb, каб вы змаглі ўбачыць эфект.
p.stb { text-indent: 0; margin-top: 0.83em }
p.mtb { text-indent: 0; margin-top: 2.17em }
p.ltb { text-indent: 0; margin-top: 3.08em }