(Гэтая старонка выкарыстоўвае каскадныя табліцы стыляў CSS)
Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула "Web Style Sheets CSS
tips & tricks".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Style/Examples/007/figures.html
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.
Аўтар: Аляксей Пятроў . Дзякуй за падтрымку: HTTP 1.1

Маштабаваная мадэль Эйфелевай вежы ў Парку Міні-Францыя
HTML не мае элементаў, якія бы дазволілі ўставіць у дакумент малюнак з подпісам. Ёсць магчымасць зрабіць гэта ў HTML3, але толькі не ў HTML4. У HTML4 толькі адна магчымасць зрабіць гэта:
<div class="figure">
<p><img src="eiffel.jpg" width="136"
height="200" alt="Eiffel tower">
<p>Маштабаваная мадэль Эйфелевай
вежы ў Парку Міні-Францыя
</div>
Затым у табліцы стыляў выкарыстайце клас "figure" для фарматавання фігуры, як вам неабходна. На прыклад, для зрушэння фігуры направа на адлегласць ў 25% ад шырыні параграфа, у якім знаходзіцца дадзеная фігура вам неабходна выканаць наступнае:
div.figure {
float: right;
width: 25%;
border: thin silver solid;
margin: 0.5em;
padding: 0.5em;
}
div.figure p {
text-align: center;
font-style: italic;
font-size: smaller;
text-indent: 0;
}
Фактычна, толькі першыя два азначэння (float і width) неабходны, астатнія толькі для дэкаратыўнага афармлення.
Тут толькі адна праблема, і яна складаецца ў тым, што малюнак можа быць занадта шырокім. У гэтым выпадку, малюнак заўсёды 136 пікселяў шырыні і DIV - 25% ад навакольнага тэксту. І калі вы зробіце акенца менш, то малюнак можа не змясціцца і выйсці за рамку DIV (паспрабуйце гэта!).
Калі вы ведаеце шырыню ўсіх малюнкаў у дакуменце, то вы можаце дадаць мінімальную шырыню DIV, вось так:
DIV.figure {
min-width: 150px;
}
Іншы спосаб гэта маштабаваць сам малюнак. Гэта тое, што мы зрабілі з малюнкам справа. Як вы можа быць заўважылі, калі вы зробіце акно браўзэра занадта шырокім - малюнак JPEG маштабуецца не вельмі добра. Але калі гэты малюнак дыяграма або графік у SVG фармаце, то маштабаванне працуе проста выдатна. Тут разметка, якую мы выкарысталі:
<div class="figure">
<p><img class="scaled" src="st-tropez.jpg"
alt="St. Tropez">
<p>Saint Tropez и і яго форт у вячэрнім сонцы
</div>

Saint Tropez і яго форт у вячэрнім сонцы
А гэта табліца стыляў для гэтага малюнка:
div.figure {
float: right;
width: 25%;
border: thin silver solid;
margin: 0.5em;
padding: 0.5em;
}
div.figure p {
text-align: center;
font-style: italic;
font-size: smaller;
text-indent: 0;
}
img.scaled {
width: 100%;
}
Адзін дадатак: гэты прыём робіць малюнак настолькі шырокім, наколькі дазваляе DIV (пляц усярэдзіне border і padding).

Міжземнае мора каля Cap Ferrat
Вы нават можаце змясціць апісанне зверху малюнка, калі скажаце браўзэру, што малюнак фарматаваны як табліца. Проста дадайце гэтае правіла ў табліцу стыляў з папярэдняй секцыі:
div.figure p {
display: table-cell;
width: 100%;
}
div.figure p + p {
display: table-caption;
caption-side: top;
}
'+' азначае што правіла дзейнічае на элемент P які варта за іншым P. Што азначае, што ўмова дзейнічае на другі элемент P, які ўтрымоўвае апісанне малюнка.
( Гэтая тэхніка можа прывесці да багаў у некаторых браўзэрах, асабліва ў камбінацыі з маштабаваннем малюнкаў, у прыкладзе вышэй.)
Бягучыя (Студзень 2003) прапановы для XHTML2 маюць CAPTION элемент, які можа быць скарыстаны з OBJECT. Калі гэта прапанова будзе прынята, то не будзе неабходнасці выкарыстаць DIV і CLASS, і, нарэшце, у XHTML2, вы зможаце пісаць:
<object data="eiffel.jpg"> <caption>Маштабаваная мадэль Эйфелевай вежы ў Парку Міні-Францыя</caption> </object>