Каскадныя табліцы стыляў
CSS рады & прыёмы

(Гэтая старонка выкарыстоўвае каскадныя табліцы стыляў CSS)

Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула "Web Style Sheets CSS tips & tricks".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Style/Examples/007/evenodd.html
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.

Аўтар: Аляксей Пятроў ( усе пераклады ) Дзякуй за падтрымку: Чорны Квадрат

Стан

Папярэджанне:падчас напісання (люты 2003) асноўныя браўзэры не падтрымлівалі 'nth-child' уласцівасць (прадстаўленае ў лістападзе 2001) і толькі некаторыя падтрымлівалі COL элемент.

Even and odd rules

Адзін спосаб палепшыць чытэльнасць вялікіх табліц - гэта расфарбаваць альтэрнатыўныя шэрагі. Напрыклад, табліца ніжэй мае светла-шэры фон для цотных шэрагаў і белы для няцотных. Правілы для гэтага вельмі простыя:

tr:nth-child(even) {background: #CCC}
tr:nth-child(odd) {background: #FFF}
Month199419951996199719981999200020012002
Jan141314131411111111
Feb131512151512141313
Mar161514171615141515
Apr171617171715151616
May212020212220212019
Jun242325242523252324
Jul292826262726252625
Aug292827282827262826
Sep242323262424242221
Oct2022202220192022
Nov1817161716151415
Dec1513131413101311

Фактычна CSS дазваляе не толькі дазволіць цотныя/няцотныя альтэрнатывы, але і адвольныя інтэрвалы. Ключавыя словы 'even' (цотны) і 'odd' (няцотны) з'яўляюцца проста зручнымі ўмоўнымі пазначэннямі. Напрыклад, для доўгага спісу рэкамендуецца зрабіць наступнае:

li:nth-child(5n+3) {font-weight: bold}

Гэта гаворыць аб тым, што кожны 5ы спіс пустой, пачынальна з 3га. Іншымі словамі, пункты пад нумарамі 3, 8, 13, 18, 23 і г.д. будуць пустымі.

Цотныя і няцотныя калонкі

Тое ж самае дзейнічае для калонак табліцы, але для гэтага патрэбен элемент у дакуменце, які адпавядае калонцы. Для гэтага HTML забяспечвае COL. Табліца павінна пачынацца з аднаго COL для кожнай калонкі:

<table>
<col><col><col><col><col><col><col><col><col><col>
<tr><th>Month<th>1994<th>1995<th>1996...

(COL можа выкарыстоўвацца для іншых рэчаў, акрамя стыляў, але ў гэтым выпадку ўсё што нам трэба, каб прысутнічалі COL элементы.) Наступныя правілы даюць першай калонцы жоўты фон, а затым кожнай іншай калонцы, пачынаючы з трэцяй, шэры:

col:first-child {background: #FF0}
col:nth-child(2n+3) {background: #CCC}
Month199419951996199719981999200020012002
Jan141314131411111111
Feb131512151512141313
Mar161514171615141515
Apr171617171715151616
May212020212220212019
Jun242325242523252324
Jul292826262726252625
Aug292827282827262826
Sep242323262424242221
Oct2022202220192022
Nov1817161716151415
Dec1513131413101311

Фон шэрагаў (TR) прапісаны да фону калонак (COL), так што калі вы жадаеце ўпэўніцца, што фон калонак бачны, не ўсталёўвайце фон на шэрагі.

CSS Valid CSS!Valid HTML 4.0!

Bert Bos
Дакумент створаны 6 лютага 2003;
Апошнія змены $Date: 2007/07/20 16:15:58 $ GMT