Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула "CSS & XSL".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Style/CSS-vs-XSL
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.
Аўтар: Аляксей Пятроў ( усе пераклады ) Дзякуй за падтрымку: Чорны квадрат
(This page uses CSS style sheets)
Чаму W3C рэкамендуе дзве розныя мовы стыляў? Які выкарыстаць? Увогуле, правіла можна выказаць вельмі каротка:
Выкарыстайце CSS, калі можаце, і XSL, калі трэба.
Чыннік у тым, што CSS значна прасцей у выкарыстанні, прасцей у вывучэнні, а значыць прасцей і танней для падтрымкі. Для CSS ёсць візуальныя рэдактары, і ў цэлым прылад больш для CSS, чым для XSL. Але прастата CSS азначае, што яны маюць абмежаванні. Некаторыя рэчы вы не можаце рабіць з CSS або толькі з CSS. Тады патрабуецца XSL, ці па меньшай меры, ператварэнне XSL.
Дзе жа выкарыстоўваецца XSL? Ва ўсім, што патрабуе ператварэння. Напрыклад, у вас ёсць спіс, і вы жадаеце, каб ён адлюстроўваўся ў лексікаграфічным парадку, або каб адны словы замяняліся іншымі, або каб пустыя элементы замяняліся тэкстам. CSS могуць генераваць тэкст, але толькі ў асобных выпадках — напрыклад, нумараваць загалоўкі.
Гэтая дыяграма паказвае ролю XSL і CSS. Дакументы XML могуць апрацоўвацца трыма рознымі спосабамі: (1) калі дакументу не трэба ператварэнняў, выкарыстайце CSS. Інакш выкарыстайце XSL-T, мова ператварэнняў XSL, так ці інакш: альбо
(2) генеруйце стылявыя ўласцівасці разам з мадыфікаваным тэкстам, выкарыстаючы XSL-FO (аб'екты фарматавання XSL), ці (3) генеруйце новы дакумент XML або HTML і падайце для яго табліцу стыляў CSS.
Дадатковая інфармацыя: